Гісторыя дзяржаўнай установы адукацыі «Чавуская абласная сярэдняя школа» пачалася ў 2014 годзе з змены віду і перайменавання дзяржаўнай установы адукацыі «Чавуская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў» (да 2011 года ДУА «Чавуская базавая школа-інтэрнат для дзяцей з адхіленнямі ў паводзінах і дзяцей, у сем'ях якіх неспрыяльныя ўмовы жыцця» - Чавуская школа-інтэрнат, якая была створана ў 1946 годзе як дзіцячы дом для дзяцей, якія страцілі сваіх бацькоў у гады Вялікай Айчыннай вайны).
На сённяшні дзень ва ўстанове навучаецца 101 навучэнец з 17 раёнаў Магілёўскай вобласці.
Ва ўстанове функцыянуюць 6 спецыялізаваных па спорце класаў па напрамках: біятлон і цяжкая атлетыка.
Навучэнцам прадастаўляецца 5-х разавае бясплатнае харчаванне, пражыванне ў інтэрнаце.
На базе ўстановы створаны неабходныя ўмовы для арганізацыі якаснага вучэбна-трэніровачнага працэсу па відах спорту (біятлон і цяжкая атлетыка).
У непасрэднай блізкасці ад тэрыторыі школы біятлоннае стрэльбішча і лыжа-ролерная траса; маецца зала цяжкай атлетыкі і трэнажорная зала; функцыянуе лядовая пляцоўка з боксамі для гульцоў, суддзяў, трох'яруснай трыбунай на 50 пасадачных месцаў.
На працягу навучальнага года навучэнцы рэгулярна выязджаюць на зборы, спаборніцтвы, у тым ліку і за межы Рэспублікі Беларусь.
Навучэнцы ўстановы традыцыйна фарміруюць аснову зборнай каманды Магілёўскай вобласці па біятлоне і цяжкай атлетыцы для ўдзелу ў рэспубліканскай спартакіядзе школьнікаў, іншых спаборніцтвах, неаднаразова станавіліся пераможцамі і прызёрамі першынстваў і чэмпіянатаў Рэспублікі Беларусь, удзельнікамі чэмпіянатаў свету.
Выпускніца ўстановы, член нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь па біятлоне, Дынара Алімбекава ў 2018 годзе стала алімпійскай чэмпіёнкай Пхёнчхана ў эстафетнай гонцы.
На працягу шмат гадоў у школе функцыянуе каманда па хакеі «Метэор». Члены каманды забяспечаны прафесійнай хакейнай экіпіроўкай, падоранай канадскімі сябрамі.
З 2014 года ва ўстанове падрыхтавана: 16 майстроў і кандыдатаў у майстры спорту па біятлоне і лыжных гонках, 18 майстроў і кандыдатаў у майстры спорту па цяжкай атлетыцы, 1 майстар спорту па гандболе.
Членамі Нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь па біятлоне і лыжных гонках з'яўляюцца 6 выпускнікоў, па цяжкай атлетыцы – 3, па гандболе - 1.
Фільм пра школу