Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Адно акно

Асноўнымі прынцыпамі ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур з'яўляюцца: законнасць, роўнасць зацікаўленых асоб перад законам, прыярытэт інтарэсаў зацікаўленых асоб, адкрытасць адміністрацыйнай працэдуры, аператыўнасць і даступнасць адміністрацыйнай працэдуры, заяўны прынцып аднаго акна, супрацоўніцтва пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур.

Заяўны прынцып аднаго акна - зварот зацікаўленай асобы з заявай у адзін упаўнаважаны орган з дадаткам дакументаў і (або) звестак, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры, якія могуць быць прадстаўлены толькі зацікаўленай асобай.

Пры звароце грамадзяніну неабходна падаць толькі мінімальны пакет дакументаў для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры. Астатнія дакументы, неабходныя для ажыццяўлення адпаведнай адміністрацыйнай працэдуры, запытваюцца спецыялістам выконваючай арганізацыі, а таксама могуць быць прадстаўлены грамадзянінам самастойна.

Да ведама грамадзян:

Папярэдні запіс на прыём і папярэдняе кансультаванне ажыццяўляецца сакратаром установы адукацыі Фаміной Святланай Уладзіміраўнай (1 паверх вучэбнага корпуса) па тэлефоне +375 22 427 67 24 у гадзіны працы ўстановы адукацыі.

Ананімныя звароты, калі ў іх няма паведамленняў аб злачынстве, разгляду не падлягаюць.

Пісьмовы запыт пры наведванні ўстановы адукацыі можна пакінуць у прыёмнай (1 паверх навучальнага корпуса) у сакратара Фаміной Святланы Уладзіміраўны.

ОБ ИЗМЕНЕНИЯХ И ДОПОЛНЕНИЯХ В ЗАКОН РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ «ОБ ОБРАЩЕНИЯХ ГРАЖДАН И ЮРИДИЧЕСКИХ ЛИЦ»

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта