Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Электронны зварот

Паважаныя заяўнікі!

У сувязі з уступленнем у сілу Закона Рэспублікі Беларусь ад 28.06.2022 № 176-З «Об изменении Закона Республики Беларусь «Об обращениях граждан и юридических лиц» з 2 студзеня 2023 года змяніўся парадак падачы электронных зваротаў.

Электронныя звароты падаюцца праз адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (https://обращения.бел/). Доступ да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў для заяўнікаў ажыццяўляецца бясплатна. Праз свой асабісты кабінет заяўнік можа накіраваць звароты ў неабходны для яго дзяржаўны орган або дзяржаўную арганізацыю, а па выніках разгляду звароту адказы на іх будуць накіроўвацца заяўніку ў асабісты кабінет.

Перавага накіравання электронных зваротаў з дапамогай сістэмы - павышэнне зручнасці заяўнікам пры падачы электронных зваротаў і атрыманні адказаў на іх.

Заяўніку прадастаўляецца адзіны інтэрфейс для афармлення электроннага звароту і яго падачы ў любую арганізацыю, падключаную да сістэмы, у сувязі з гэтым адсутнічае неабходнасць запаўнення спецыяльнай формы на кожным інтэрнэт-сайце дзяржаўнага органа ці іншай дзяржаўнай арганізацыі.

Сістэма таксама дазваляе заяўніку адсочваць, на якой стадыі разгляду знаходзіцца электронны зварот, праглядаць пералік пададзеных зваротаў, статус іх разгляду, а таксама адклікаць іх.

Спосаб падачы электронных зваротаў ва ўстанову, які дзейнічаў раней, - размяшчэнне ў спецыяльнай рубрыцы на афіцыйным сайце арганізацыі ў сетцы Інтэрнэт – у цяперашні час не выкарыстоўваецца.

Электронныя звароты, накіраваныя ва ўстанову іншымі спосабамі, не падлягаюць прыёму і рэгістрацыі.

Раздзелы сайта