Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2023

Міжнародны дзень роднай мовы

Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца 21 лютага. Роднае слова з’яўляецца адным з самых вялікіх здабыткаў кожнага народа. Яно – люстэрка культуры і форма яе існавання, духоўнае аблічча і сутнасць чалавека.

Гэты святочны дзень у школе пачаўся з прывітанняў на роднай мове, паэтычнымі хвілінкамі. Вучні, настаўнікі мелі магчымасць дакрануцца да прыгажосці нашай мовы, пазнаёміўшыся з матэрыяламі выставы “З любоўю да роднага слова!”.

З вучнямі 5, 7 класаўправедзены інтерактыўныя гульні “Смак беларускай мовы”, “Перакладчык”.

 

Пад час усяго дня ў школе гучалі вершы пра беларускую мову, расказвалася гісторыя ўзнікнення гэтага свята,  адзначаліся самыя цёплыя, самыя смачныя і самыя мудрыя словы.

Завяршылася свята ў гэты дзень інсцэніроўкай часткі апавядання З.Бядулі “На Каляды к сыну”, якая адбылася ў школьным музейным пакоі.

   Дзень роднай мовы — гэта нагода яшчэ раз задумацца пра лёс і будучыню той, якую мы завём нацыянальнай і матчынай.

Видеоматериалы

  • Первый звонок
  • Первый звонок

Разделы сайта